ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
28
Чц, Сак

Заняткі па беларускай мове на крымінальна-выканаўчым факультэце

На крымінальна-выканаўчым факультэце Акадэміі МУС прайшлі заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)».

Заняткi прайшлі ў незвычайным фармаце: курсанты ў межах тэмы «Культура прафесійнага маўлення» паспрабавалі прадэманстарваць, наколькі яны валодаюць усімі магчымасцямі мовы, каб расказаць пра сваё курсантскае жаццё. Будучыя афіцэры самастойна прыдумалі цікавыя конкурсы і віктарыны, пры гэтым праявiлi кемлівасць і творчасць. Удзел прымалі не толькі курсанты, але яшчэ і выкладчык кафедры беларускай і замежных моў падпалкоўнік міліцыі Алена Катэнка, а таксама начальнік 1 курса падпалкоўнік міліцыі Павел Кішэня.

Кожны курсант меў магчымасць расказаць пра тое, як рэалізуюцца ў Акадэміі МУС яго творчы і інтэлектуальны патэнцыял, навуковыя і спартыўныя здольнасці, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вучобы.

Дзякуючы такому фармату заняткаў курсанты змаглі не толькі паглыбіць свае веды па вучэбнай дысціпліне, але і папрацаваць у камандзе, раскрыць свае творчыя здольнасці.


Аксана Iвашнёва,
1 курс.
Фота аўтара

Навіны