ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Сб, Кра

Маральная культура: курсанты абмеркавалі прафесійна значныя пытанні

Круглы стол курсантаў крымінальна-выканаўчага факультэта быў прысвечаны культуры паводзінаў супрацоўніка на службе і ў побыце.

Культура паводзін займае важнае месца ў жыцці кожнага супрацоўніка праваахоўных органаў. Часам грамадзяне ацэньваюць ўсю сістэму органаў унутраных спраў, мяркуючы толькі па адным чалавеку, яго працы, манеры паводзінаў, культуры мовы.

Маральнай культуры і этыцы паводзінаў праваахоўнікі быў прысвечаны курсанцкі форум, які адбыўся ў адзін з выхадных дзён. У круглым стале ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх курсаў. У сваіх дакладах выступоўцы звярнулі ўвагу на праблемныя пытанні, разгледзелі спрэчныя моманты, падзяліліся меркаваннем. Курсанты паставіліся з усёй адказнасцю да падрыхтоўкі сваіх работ і пастараліся зрабіць выступ цікавым і запамінальным. Круглы стол не толькі паказаў выдатныя веды і шырокі кругагляд будучых афіцэраў, але і прымусіў кожнага ўдзельніка задумацца пра значнасць маральнага аблічча і пра культуру паводзін у любой жыццёвай сітуацыі.


Раман Найдзёнаў,
1 курс
Фота Мікіты Дзеравянка,
2 курс

Навіны