ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Сб, Сне

Сардэчна запрашаем! Факультэт сустрэў першакурснікаў і бацькоў

Штогод напярэдадні Дня ведаў праходзіць сустрэча кіраўніцтва з новым папаўненнем. Заадно і бацькі першакурснікаў знаёмяцца з факультэтам.

Жнівень паказаў, хто варты гордага звання курсанта. Месяц праляцеў непрыкметна, але за гэты час малодшыя камандзіры здолелі навучыць дзяцей асновам службы. І вось перад кіраўніцтвам МУС і акадэміі, сваімі роднымі і блізкімі новаспечаныя курсанты прынеслі Прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь і беларускаму народу. Несумненна, гэты момант у жыцці назаўжды застанецца ў памяці - у гэты дзень кожны першакурснік пацвердзіў сваё рашэнне працягнуць службовы шлях і вучобу ў міліцэйскай ВНУ.
Пасля свята нашы першакурснікі - яшчэ больш пасталелыя - разам са сваімі роднымі адправіліся на факультэт. Падчас навучальнага збору хлопцы жылі ў іншым месцы - на следча-экспертным факультэце, а зараз прыйшоў час пазнаёміцца з КВФ.
На сходзе з першакурснікамі і іх бацькамі кіраўнікі факультэта і вучэбна-страявых падраздзяленняў адказалі на пытанні, якія цікавявілі. Супрацоўнікі разам з курсантамі 2 курса правялі экскурсію па будынку, паказалі аўдыторыі і ўмовы пражывання. Затым першакурснікі адправіліся ў сутачнае звальненне, каб у сямейным коле набрацца сіл перад пачаткам навучальнага года.


Раман Найдзёнаў, 2 курс. фота аўтара

Навіны