ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
22
Нд , Сне

Прадстаўнікі ДВП МУС распавялі аб вучэбнай практыцы

Курсанты 1-3 курсаў прынялі ўдзел у тэматычнай сустрэчы па пытаннях вучэбнай практыкі. Рабятам распавялі пра мэты і задачы гэтага віду навучання і прадставілі кіраўнікоў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі падраздзяленняў Дэпартамента выканання пакаранняў, кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад профільнай кафедры факультэта, якія далі курсантам метадычныя рэкамендацыі па праходжанні практыкі. У ліпені будучыя выпускнікі КВФ будуць знаёміцца з асаблівасці дзейнасці органаў і ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, іх асноўнымі задачамі і функцыямі. Практыка з'яўляецца складовай часткай адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі і першапачатковай прыступкай практычнага навучання.


Раман Найдзёнаў, 1 курс.
Фота з архіву факультэта

Навіны