ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Кіраўніцтва крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Начальнік крымінальна-выканаўчага факультэта

Начальнік крымінальна-выканаўчага факультэта

Савасцей Алег Міхайлавіч

палкоўнік міліцыі

Кароткая біяграфія

У 1995 годзе скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, у 2009-м – факультэт завочнага навучання Акадэміі МУС. У 1995–2008 гадах праходзіў службу на пасадах міліцыянера патрульна-паставой службы, міліцыянера-канваіра ізалятара часовага ўтрымання, інспектара па працы са зваротамі грамадзян, участковага інспектара міліцыі, старшага ўчастковага інспектара міліцыі, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх, старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку, начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, першага намесніка начальніка Клецкага РАУС. У 2008–2012 гадах з'яўляўся начальнікам Стаўбцоўскага РАУС, у 2012-2013 гадах - намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Узначальвае крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС з лістапада 2013 года.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III, II ступені, нагрудным знакам "За выдатную службу», юбілейнымі і памятнымі медалямі.
Патоцкі Аляксандр Аляксандравіч

Намеснiк начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па рабоце з асабовым складам

Патоцкі Аляксандр Аляксандравіч

падпалкоўнік міліцыі

Кароткая біяграфія

У 2001 годзе скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС, у 2006 годзе – факультэт завочнага навучання Акадэміі МУС, у 2021 – факультэт перападрыхтоўкі кадраў у Акадэміі МУС. У 2001–2020 гадах праходзіў службу на пасадах участковага інспектара міліцыі, оперупаўнаважанага групы нораву і незаконнага абароту наркотыкаў, старшага оперупаўнаважанага групы нораву і незаконнага абароту наркотыкаў, оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку, старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку, начальніка аддзялення вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку, камандзіра роты патрульна-паставой службы міліцыі. У 2020–2022 гадах – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Жлобінскага райвыканкама па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.

З кастрычніка 2022 года – намеснік начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па рабоце з асабовым складам.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III ступені, «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», юбілейнымі і памятнымі медалямі. Удастоены іншых узнагарод і заахвочванняў.