ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
29
Пн, Кра

Курсанты - удзельнікі святаў і акцый памяці

З нагоды Дня Незалежнасці запамінальнае свята падарылі факультэту яго самыя творчыя курсанты і работнікі Цэнтра павышэння кваліфікацыі МУС.

Мерапрыемства адкрылася выкананнем Дзяржаўнага гімна. Павіншаваў прысутных з дзяржаўным святам начальнік Цэнтра павышэння кваліфікацыі МУС палкоўнік міліцыі Уладзімір Віткоўскі. Па традыцыі адбылося ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі, памятнымі знакамі, падзякамі. У праграму канцэрта ўвайшлі яркія музычныя кампазіцыі і паказальны нумар па футбольным фрыстайле.

Факультэт надае асаблівую ўвагу патрыятычным мерапрыемствам, сярод іх і святы, і акцыі памяці. Адна з такіх прайшла 22 чэрвеня - у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны курсанты ўсклалі кветкі да Вечнага агню і вянкі ў месцах пахавання загінулых салдат і афіцэраў, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.


Канстанцін Валчэцкі, 3 курс,

Раман Найдзёнаў, 1 курс.

Фота ГИОС Цэнтра павышэння кваліфікацыі МУС,

а таксама Анастасіі Драбышэўскай



Навіны