Па выніках вучэбнай і службовай дзейнасці за паўгоддзе лепшаму курсу ўручаецца пераходны прыз імя генерал-маёра ўнутранай службы В.В.Кошеленко.
Уладальнікамі ганаровай узнагароды сталі курсанты 3 курса. Такі высокі вынік - рэзультат руплівай працы, дысцыплінаванасці і высокага ўзроўню адказнасці. Калектыў курсу змог паспяхова праявіць сябе ў розных сферах: вучэбнай, службовай, спартыўнай дзейнасці, культурна-масавай рабоце і творчых праектах. Сваю ролю ў дасягненні высокага выніку адыграла кіраўніцтва курса - падпалкоўнік міліцыі Андрэй Воінаў і яго намеснік капітан міліцыі Аляксей Лёгкі.
Крысціна Гуцер,
3 курс.
Фота Аляксандра Прачкіна