ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
29
Пт, Сак

«Забег адважных» - спартыўная акцыя да Дня Перамогі

У Мінску 9 мая адбыўся «Забег адважных», прысвечаны Дню Перамогі. Удзел прынялі курсанты КВФ.

Прадстаўнікі міліцэйскай ВНУ паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Удзел курсантаў у мерапрыемстве ўжо стала традыцыяй. Забег, які праводзіцца пад эгідай Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, прыцягвае мноства аматараў актыўнага ладу жыцця. У гэты раз сабралася больш за 1500 удзельнікаў розных узростаў, інтарэсаў і прафесій. «Забег адважных» аб'яднаў розныя пакаленні. Лёгкаатлетаў актыўна падтрымлівалі іх родныя, блізкія, калегі і проста праходзілі міма,. Характэрна, што мерапрыемства наведалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, яго першы намеснік Вячаслаў Дурноў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Дряпочка - механік-кіроўца танка, які дайшоў да Берліна.


Раман Найдзёнаў, 1 курс.

Фота Анастасіі Драбышэўскай, 1 курс

Навіны