ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Святкаванне Дня Перамогі: курсанты правялі канцэрт у парку імя Паўлава

У Дзень Перамогі курсанты факультэта пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска арганізавалі канцэрт у парку культуры і адпачынку імя Міхаіла Паўлава.

Гісторыю Перамогі краіна заўсёды будзе памятаць. Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі, трагічны след у нашай гісторыі. Доўгія чатыры гады забралі жыццё кожнага трэцяга ... Зараз мы аддаём даніну памяці загінулым і імкнемся захаваць гісторыю для наступных пакаленняў, каб кожнае з іх працягвала ганарыцца подзвігам народа ў гады вайны. Мы радуемся Дню Перамогі і выказваем кожнаму ветэрану шчырую падзяку. Гэты глыбокі сэнс свята курсанты пастараліся перадаць у падрыхтаваным імі канцэрце.

Мерапрыемства пачалося з вакальнага нумары «Пунсовыя закаты» у выкананні Другакурсьніка КВФ Уладзіслава Захарьева. Следам за ім на сцэну выйшла яго аднакурсніца Анастасія Петрицкая, якая выканала знаёмую ўсім кампазіцыю «Цёмная ноч». Апроч песень гучалі лірычныя вершы і быў прадстаўлены вакальна-харэаграфічны нумар «Каб не было больш вайны». Канцэртная праграма завяршылася сімвалічна - вакальным выступам Анастасіі Петрицкой «Квітнеючы май».


Канстанцін Валчэцкі, 3 курс.

фота аўтара

Навіны