Курсанты крымінальна-выканаўчага факультэта пазнаёміліся з унікальным друкаваным выданнем на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску.
Кніжны форум, які праходзіў з 28 лютага да 4 сакавіка ў «БелЭкспа», сабраў выданні розных дзяржаў. Госці з Акадэміі МУС з асаблівай цікавасцю паставіліся да прэзентацыі кнігі «Святыя крыніцы Белай Русі». Сааўтарам з'яўляецца беларускі юрыст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Шаркоў, які многія гады працуе ў міліцэйскай УВА, з'яўляецца прафесарам кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта.
На міжнароднай выставе Анатоль Васільевіч распавёў пра кнігу, падзяліўся цікавымі легендамі. Па словах навукоўца, крыніцы - крохкі скарб нашай краіны, які заўсёды быў месцам для паломніцтва беларусаў і замежных гасцей.
Для даведкі:
Кнігу «Святыя крыніцы Белай Русі» (аўтарства Шаркова i Харашэвіч), падрыхтаваную па выніках шматлікіх экспедыцый, па праву можна назваць даведнікам па святых крыніцах Беларусі. Пазначаныя іх месца знаходжання, стан і іншыя характарызуюць іх дадзеныя, прыведзеныя звязаныя з імі легенды і паданні, праз якія да нас дайшлі цікавыя, пазнавальныя старонкі далёкага мінулага і сучаснасці Белай Русі. Кніга выдатна ілюстравана.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, будзе карысная турыстам, аматарам актыўнагаадпачынку, работнікам сферы турызму, краязнаўцам.
Па матэрыялах: magazin.belkniga.by
Канстанцін Валчэцкі, 2 курс.
Фота Уладзіслава Губановіча