ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
16
Ат, Кра

Прадстаўнік МНС нагадаў моладзі аб правілах пажарнай бяспекі

Тэматычныя выступы супрацоўнікаў МНС займаюць значнае месца ў шэрагу інфармацыйных мерапрыемстваў, што рэгулярна праводзяцца для курсантаў.

Так, на крымінальна-выканаўчым факультэце начальнік РАНС Маскоўскага раёна горада Мінска палкоўнік унутранай службы Андрэй Берташ нагадаў курсантам аб правілах пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці. Выступоўца прывёў прыклады і статыстычныя дадзеныя, адзначыў, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажару з'яўляюцца курэнне ў нецвярозым стане, кароткае замыканне праводкі, узгаранне пакінутых без нагляду электрапрыбораў, няправільны зварот з сістэмамі ацяплення. Літаральна перад візітам на факультэт Андрэй Берташ займаўся выпадкам на вуліцы Касманаўтаў, дзе адбылося ўзгаранне гаспадарчай пабудовы ад пячнога ацяплення.

Выступоўца таксама распавёў курсантам аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач» для смартфонаў і планшэтаў. Гаджэт, напрыклад, інфармуе аб неспрыяльных з'явах і дае рэкамендацыі па дзеяннях у небяспечных сітуацыях.


Канстанцін Валчэцкі, 2 курс.
Фота Дзяніса Кураловіча

Навіны