На крымінальна-выканаўчым факультэце прайшоў агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці курсантаў.
Кожны курс падрыхтаваў і прадставіў асобную творчую праграму. Так, у першага курса праграма называлася «Power of Love» - «Сіла кахання». Яна складалася з вальса, выканання кампазіцыі «Накцюрн», індыйскага танца, пазітыўнай мелодыі на укулеле і выканання песні «Твая любоў гэта так прыгожа», якая суправаджаецца рамантычнымі відэафрагментамі.
Другі курс прадставіў лірычную песню «Там няма мяне», франтавую «Цёмная ноч» у кампазіцыі з вальсам, сучасную песню «Radioactive» групы Imagine Dragons, нумар хіп-хоп танца і камедыйную пастаноўку «Сельская дыскатэка».
Трэцякурснікі выступілі з маляўнічымі песеннымі нумарамі: выкананнем песень гурта Lumen «3 пуці », «Move On" і лірычнай кампазіцыі «Самалёты, таксі, цягнікі». Праграму назвалі «Дарогі жыцця».
Завяршылі канцэрт нумарамі чацвёртага курса: песняй гурта Сплін «Выйсця няма», аўтарскімі песнямі «Завея» і «Танец пад зоркамі», песняй Валерыя Кіпелаву «Я свабодны» і неафіцыйным гімнам факультэта «Гэтыя зоркі».
Канстанцін Валчэцкi,
2 курс.
Фота Марыны Мароз