ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
24
Ср, Кра

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 25-годдзя крымінальна-выканаўчага факультэта

Крымінальна-выканаўчы факультэт сустракае сваё 25-годдзе з дня ўтварэння. Святочныя мерапрыемствы 20 красавіка адкрылiся ўрачыстым пастраеннем.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Акадэміі МУС, Дэпартамента выканання пакаранняў, Цэнтра павышэння кваліфікацыі МУС, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта і ветэраны органаў унутраных спраў.

14 красавіка 1993 года быў заснаваны факультэт па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных устаноў і спецкамендатуры Акадэміі МУС. У цяперашні час факультэт носіць назву крымінальна-выканаўчага, але спецыфіка падрыхтоўкі засталася ранейшай.

Ўрачыстае пастраенне пачалося з прывітальнай прамовы начальніка факультэта О.М.Савасцея і віншавання з юбілейным святам. Таксама з віншавальнай прамовай да асабовага складу выступіў намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні А.А.Брысюк.

Намеснік начальніка факультэта В.А.Жванскi давёў загады аб узнагароджанні асабістага складу. Так, былi ўзнагароджаны нагрудным знакам Акадэміі МУС падпалкоўнік міліцыі П.М.Кишеня (начальнік курса), уручаны граматы Акадэміі МУС маёру міліцыі А.Г.Ярмоленка і маёру міліцыі С.Н.Тумелю, аб'яўлены падзякі выкладчыкам кафедры крымінальна-выканаўчага права С.І.Працэнка і С.В.Казак, падзякi таксама атрымалi курсанты Н.М.Ліпскi, М.А.Марцінкевіч, П.В.Буяшка, К.Ю.Гутэр, М.Л.Дудзінскi, М.Р.Емяльяненка, І.І.Каленік, В.М.Коўчык, К.А.Кубліцкі, Ф.А.Мiгалкiн, Ю.В.Суліма, О.В.Халяўка.

Намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні палкоўнікам ўнутранай службы С.В.Сандалюком ўзнагароджаны ганаровай граматай Дэпартамента падпалкоўнік міліцыі П.М.Кiшэня, капітан міліцыі С.Л.Гайковіч, аб'яўлены падзякі маёру міліцыі І.М.Купрыенка, маёру міліцыі Д.А.Здвіжкову, В.У.Занямонiц.

Ветэранам органаў унутраных спраў палкоўнікам міліцыі ў запасе І.А.Куцэнковым уручаны пагоны з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання «сяржант унутранай службы» М.Р.Сувораву (2 курс), курсантам 1 курса прысвоена першае спецыяльнае званне «малодшы сяржант унутранай службы».

Начальнікам Цэнтра павышэння кваліфікацыі палкоўнікам міліцыі У.І.Віткоўскім аб'яўлены падзякі маёру міліцыі Р.Ю.Мiлянцею, М.В.Папко і М.В.Даражынскай.

Начальнік крымінальна-выканаўчага факультэта нагрудным памятным знакам «Крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. 25 гадоў» узнагародзiў А.А.Брысюка, У.І. Віткоўскага, В.А.Ананіча (прафесар кафедры), М.В.Кійко (начальнік кафедры), А.М.Багатку (начальнік курса), А.В.Воінава (начальнік курса), Р.Ю.Мiлянцея, таксама былi аб'яўлены падзякі І.А.Лянчэўскай (загадчыца спецбiблiятэкi), М.В.Каралёвай і З.Д.Ліс (бібліятэкары).

Кульмінацыяй ўрачыстага пастраення з'явілася праходжанне маршам асабістага складу.


Канстанцін Валчэцкі, 2 курс.
Фота Аляксандры Прачкінай, 3 курс,
Мікіты Дзеравянка, 2 курс

Навіны